Спектакль
Кульмінацыйным момантам праекта “Дзеці – разам” будзе незвычайны спектакль, які пакажуць беларускія вучні і іх польскія равеснікі з Гімназіі №2 імя Юзэфа Мацкевіча ва Уроцлаве. Спектакль будзе створаны ў супрацоўніцтве з акторскай суполкай Фонда Музычнна тэатра “Capitol”. Натхняць пастаноўку будуць класічныя байкі Адама Міцкевіча (“Сябры”, “Тхор на выбарах”, “Сабака і воўк”, “Жабкі і іх каралі”, “Ліса і казёл”, “Заяц і жаба”), якія з’яўляюцца часткай польскай і беларускай культур. Універсальнае пасланне гэтых твораў бавіць, вучыць, выхоўвае. Падчас супольнай тэатральнай майстэрні, па выніку якой паўстане спектакль, маладыя людзі з Беларусі і Польшчы змогуць выявіць свае таленты, навучацца талерантнасці, атрымаюць досвед працы ў міжнароднай групе, стануць больш упэўненымі ў сваіх сілах.
Спектакль адбудзецца 28 марта 2015 г. (субота) у 17:00 у Фестывальным бюро IMPART 2016 ва Уроцлаве (ul. Mazowiecka 17).