ПАРТНЁРЫ
|
![]() |
Беларуская праваабарончая арганізацыя, якая дапамагае палітзняволенным і іх сем'ям. |
![]() |
Уроцлаўская Гімназія №2 абрала сваім патронам пісьменніка і журналіста Юзэфа Мацкевіча, чыя творчасць можа быць аб'яднаная пад агульным дэвізам «Толькі праўда – цікавая». Місія школы – стварэнне грамадзяніна свету, выгадаванага польскай традыцыяй і культурай. Гімназія працуе над тым, каб вучні з адкрытасцю ставіліся да шматкультурнасці свету вакол сябе, і, разам з тым, разумелі неабходнасць адказна працаваць над будаўніцтвам рэчаіснасці. Навучальная праграма Гімназіі падтрымлівае адукацыйную стратэгію Уроцлава, базавымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца Самаідэнтыфікацыя, Талерантнасць, Творчасць і Тэхналогія. |
![]() |
Фонд займаецца падтрымкай і прамаваннем культурніцкай дзейнасці ў Польшчы і за мяжой, сваёй працай узбагачвае культурнае жыццё Уроцлава і заахвочвае гараджан да больш актыўнага ўдзела ў гэтым жыцці, прасоўвае адукацыю і культуру як сродкі будавання грамадзянскай супольнасці. |
![]() |
Цэнтр бачыць сваю задачу ў тым, каб падтрымліваць і своечасова дапамагаць няўрадавым арганізацыям Уроцлава на пачатку іх дзейнасці. “Sektor 3” – гэта месца інтэграцыі і абмена досведам, агульная прастора, створаная для Уроцлаўскіх арганізацый; гэта месца грамадзянскіх дэбатаў і кансультацый, тэрыторыя, дзе ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі і абмяркоўваюцца істотныя для няўрадавага сектара пытанні. |
![]() |
Месца, дзе праводзяцца спектаклі, канцэрты, выставы, кінапаказы, джэм-сэсіі і майстэрні. Арганізатар фестываляў і паказаў. |
![]() |
Музей знаходзіцца ў галоўным унівесітэцкім корпусе – барокавым будынку працы архітэктара К.Тауша на беразе Одры. Яго неверагодна ўзбагачаны архітэктурны сілуэт лічыцца адным з найбольш каштоўных помнікаў эпохі барока ў Польшчы і рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. |
|
10 ліпеня 2015 г. старэйшы заапарк Польшчы будзе адзначаць 150-годдзе свайго існавання. Дзякуючы тэлевізійным праектам “З камерай сярод звяроў”і “Заапаркі па ўсім свеце”, Уроцлаўскі заапарк карыстаецца вялізнай папулярнасцю. Тут жывуць каля 12000 прадстаўнікоў больш за 1100 відаў жывёлаў. |
![]() |
выбітная навуковая і культурніцкая ўстанова Польшчы, атрымаўшая ўзнагароду за 190 лет пошуку і архівавання найбольш каштоўных дакумантаў і бібліятэчных пазіцый, якія маюць вялікае значэнне для польскай культуры. |
![]() |