АБ ПРАЕКЦЕ

Мэтай праекта “Дзеці – разам” з’яўляецца падтрымка беларускіх сем’яў, што пацярпелі ад рэпрэсій з боку уладаў “апошняй дыктатуры ў Еўропе”. Група ўдзельнікаў з 6 рэгіёнаў Беларусі (дванаццаць дзетак і іх бацькоўі), сфармаваная разам з беларускім Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, прыедзе ва Уроцлаў і на працягу дзесяці дзён будзе жыць у польскіх дамах, з польскімі сем’ямі. Беларускія дзеці і іх польскія равеснікі паўдзельнічаюць у спектаклі, распрацоўкай якога зоймуцца самі цягам пяцідзённай тэатральнай майстэрні. Падчас працы над спектаклем дзецьмі будуць апекавацца акторы Фонда Музычнага тэатра “Capitol”. Удзел у пастаноўцы і майстэрні дапаможа выявіць таленты і ўзмацніць камунікацыйныя здольнасці дзяцей, а таксама паспрыяе развіццю іх упэўненасці ў сваіх сілах. Для дарослых ўдзельнікаў будуць праведзеныя семінары-майстэрні па тэмах, звязаных з грамадзянскай супольнасцю. Беларускія сем’і змогуць папрактыкаваць свае кулінарныя таленты падчас адпаведных варштатаў.

Праект “Дзеці – разам” – гэта:

  • выяўленне і развіццё талентаў,

  • адукацыя падставам талерантнасці і добрасуседства,

  • грамадзянская адукацыя,

  • развіццё навыкаў міжасобасных зносін,

  • падтрымка ў цяжкія моманты жыцця,

  • інтэграцыя,

  • абмен досведам,

  • прамаванне польскай культуры.
     

Арганізатарам мерапрыемстваў праекта “Дзеці – разам” з’яўляецца Фонд “My Razem”.

Праект фінансуецца з удзелам сродкаў горада Уроцлава.

Прэса аб праекце

vitebskby.com

krynica.info

nn.by

charter97.org

racyja.com