Майстэрні

Майстэрні для дарослых удзельнікаў праекта

Бацькі з Беларусі паўдзельнічаюць у семінарах-майстэрнях, дзе атрымаюць магчымасць паглыбіць свае веды па тэмах, звязаных з будаўніцтвам грамадзянскай супольнасці. Майстэрні будуць накіраваныя на развіццё навыкаў міжасобасных зносін, уменняў кіравання часам і барацьбы са стрэсам.

Тэмы працоўных сустрэч для бацькоў ва Уроцлаўскім цэнтры падтрымкі няўрадавых арганізацый “Sektor 3”:
- Aleksandra Kowal “Прыклад ‘Sektor 3’ як арганізацыі-інкубатара ў грамадскай дзейнасці”;
- Magdalena Dzikowska “Развіццё ўменняў кіравання часам, барацьбы са стрэсам і т.п.”;
- Iwona Nowińska “Прыклады грамадскіх ініцыятываў”;
- Grzegorz Tymoszyk “Эфектыўныя грамадскія кансультацыі”.

Тэатральная майстэрня для дзетак

Юныя удзельнікі праекта з Беларусі і Польшчы будуць занятыя ў пяцідзённай тэатральнай майстэрні, падчас якой, з дапамогай акторскай суполкі Фонда Музычнага тэатра “Capitol”, створаць уласны спектакль на падставе баек Адама Міцкевіча.

Ніжэй выкладзеныя тэксты баек, якія будуць выкарыстаныя ў майстэрні.

Байкі на беларускай мове

Байкі на польскай мове