ПАРТНЁРЫ

  • Праект  фінансуецца з удзелам сродкаў горада Уроцлава.
  • Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”

www.salidarnasc.org

Беларуская праваабарончая арганізацыя, якая дапамагае палітзняволенным і іх сем'ям.

  • Гімназіі №2 імя Юзэфа Мацкевіча ва Уроцлаве

www.gimnazjum2.wroc.pl

Уроцлаўская Гімназія №2 абрала сваім патронам пісьменніка і журналіста Юзэфа Мацкевіча, чыя творчасць можа быць аб'яднаная пад агульным дэвізам «Толькі праўда – цікавая». Місія школы – стварэнне грамадзяніна свету, выгадаванага польскай традыцыяй і культурай. Гімназія працуе над тым, каб вучні з адкрытасцю ставіліся да шматкультурнасці свету вакол сябе, і, разам з тым, разумелі неабходнасць адказна працаваць над будаўніцтвам рэчаіснасці. Навучальная праграма Гімназіі падтрымлівае адукацыйную стратэгію Уроцлава, базавымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца Самаідэнтыфікацыя, Талерантнасць, Творчасць і Тэхналогія.

  • Фонд Музычнага тэатра “Capitol”

www.fundacjacapitol.pl

Фонд займаецца падтрымкай і прамаваннем культурніцкай дзейнасці ў Польшчы і за мяжой, сваёй працай узбагачвае культурнае жыццё Уроцлава і заахвочвае гараджан да больш актыўнага ўдзела ў гэтым жыцці, прасоўвае адукацыю і культуру як сродкі будавання грамадзянскай супольнасці.

  • Цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый “SEKTOR 3” (Уроцлаў)

www.sektor3.wroclaw.pl

Цэнтр бачыць сваю задачу ў тым, каб падтрымліваць і своечасова дапамагаць няўрадавым арганізацыям Уроцлава на пачатку іх дзейнасці. “Sektor 3” – гэта месца інтэграцыі і абмена досведам, агульная прастора, створаная для Уроцлаўскіх арганізацый; гэта месца грамадзянскіх дэбатаў і кансультацый, тэрыторыя, дзе ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі і абмяркоўваюцца істотныя для няўрадавага сектара пытанні.

  • Фестывальнае бюро IMPART 2016

www.impart.art.pl

Месца, дзе праводзяцца спектаклі, канцэрты, выставы, кінапаказы, джэм-сэсіі і майстэрні. Арганізатар фестываляў і паказаў.

  • Музей Уроцлаўскага універсітэта

www.muzeum.uni.wroc.pl

Музей знаходзіцца ў галоўным унівесітэцкім корпусе – барокавым будынку працы архітэктара К.Тауша на беразе Одры. Яго неверагодна ўзбагачаны архітэктурны сілуэт лічыцца адным з найбольш каштоўных помнікаў эпохі барока ў Польшчы і рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

  • Уроцлаўскі заапарк

www.zoo.wroclaw.pl

10 ліпеня 2015 г. старэйшы заапарк Польшчы будзе адзначаць 150-годдзе свайго існавання. Дзякуючы тэлевізійным праектам “З камерай сярод звяроў”і “Заапаркі па ўсім свеце”, Уроцлаўскі заапарк карыстаецца вялізнай папулярнасцю. Тут жывуць каля 12000 прадстаўнікоў больш за 1100 відаў жывёлаў.

  • Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх (Ossolineum)

ossolineum.pl

выбітная навуковая і культурніцкая ўстанова Польшчы, атрымаўшая ўзнагароду за 190 лет пошуку і архівавання найбольш каштоўных дакумантаў і бібліятэчных пазіцый, якія маюць вялікае значэнне для польскай культуры.