ПРАГРАМА

  1. Адбор удзельнікаў з 6 рэгіёнаў Беларусі, адбор польскіх удзельнікаў.
    1.12.2014 - 1.01.2015

  2. Праца над сцэнаром прадстаўлення і праграмай семінараў-майстэрняў.
    1.12.2014 - 20.03.2015

  3. Візіт беларускіх удзельнікаў ва Уроцлаў; асноўныя мерапрыемствы праекта.
    21.03.2015 - 30.03.2015

    • Прадстаўленне дзіцячых мультымедыйных прэзентацый аб рэгіёнах Беларусі, з якіх яны паходзяць;

    • Пяцідзённая тэатральная майстэрня з удзелам дзетак з Беларусі і Польшчы, падчас якой будзе створаны спектакль;

    • Пяцідзённыя семінары-майстэрні для дарослых удзельнікаў з Беларусі (па тэмах, сярод іншых, будавання грамадзянскай супольнасці, развіцця навыкаў міжасобасных зносін), арганізаваныя ў супрацоўніцтве з Цэнтрам падтрымкі няўрадавых арганізацый “Sektor 3” (Уроцлаў);

    • Кулінарныя варштаты для беларускіх і польскіх сем'яў, арганізаваныя на базе Гімназіі №2 ва Уроцлаве;

    • Тэатральнае прадстаўленне з удзелам беларускіх і польскіх дзетак;

    • Экскурсія па Уроцлаве;

    • Фінальны вечар.

  4. Збор зваротнай сувязі, уражанняў удзельнікаў ад мерапрыемстваў праекта. Прэзентацыя атрыманай інфармацыі на інтэрнэт-старонцы.
    1.04.2015 - 1.05.2015

  5. Стварэнне дакументальнай стужкі аб праекце.
    21.03.2015 - 31.05.2015

  6. Сустрэча ў Мінску і прэзентацыя дакументальнай стужкі.
    5.06.2015