Падзяка ад Фонду “Umbrella”

Прадстаўляем ліст, які мы атрымалі ад Гжэгожа Тымошыка, старшыні Фонду "Umbrella"

 

Сардэчна вітаю!

Дзякую Вам за тое, што наша арганізацыя мела магчымасць выступаць ў якасці партнёра ў важным і цудоўным праекце “Дзеці – разам”. Супрауцоўнікі Цэнтра “Sektor 3” атрымалі цікавы новы досвед падчас варштатаў, якія мы правялі для бацькоў з беларускіх сямей. Падчас майстэрняў мы не толькі перадалі ўдзельнікам пэўныю сукупнасць ведаў, але і атрымалі непасрэдную інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі, аб пераследах з боку рэжыма, аб умовах, у якіх працуюць грамадскія актывісты.

У сваю чаргу, сумеснае тэатральнае прадстаўленне беларускіх і польскіх вучняў, якое мы – супрацоўнікі Фонда “Umbrella” – назіралі на сцэне “Impart”, натхніла і узрушыла нас.

Я вельмі рады, што праца над праектам “Дзеці – разам” скончылася так паспяхова і пашырыла межы партнёрства для нашых арганізацый, адкрыла новыя формы супрацоўніцтва для будаўніцтва грамадзянскай супольнасці ў Польшчы і на Беларусі.

З найлепшымі пажаданнямі ад свайго імя і ад імя калег з Цэнтра “Sektor 3”,

Гжэгаж Тымошык

Старшыня праўлення Фонда “Umbrella”

Каардынатар Уроцлаўскага Цэнтра падтрымкі няўрадавых арганізацый “Sektor 3”